Бельэтаж

На бельэтажы размешчана выстава копій дакументаў: фатаграфіі з эпізодамі з жыцця В.Г. Мулявіна і ансамбля "Песняры", афішы, нотныя запісы, экспануецца кніга ўспамінаў «Нота лёсу» і нотны зборнік «Беларусь - мая песня», копія дыплома IV Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады (1970).
Фатаграфіі распавядаюць пра першыя творчыя крокі Уладзіміра Мулявіна - працы ў сібірскіх і ўральскіх філармоніях. Чорна-белыя і каляровыя здымкі нагадваюць пра службу ў войску, працы ў калектывах Белдзяржфілармоніі і аб стварэнні ўласнага ансамбля - ВІА «Лявоны», якія сталі «Песнярамі».
Асаблівая старонка ў музычнай спадчыне «Песняроў» адведзена працы над вялікімі формамі. За час існавання ансамбля пад кіраваннем У.Мулявіна на суд гледачоў было прадстаўлена 12 праграм.
Пра ўсё гэта і многае іншае расказваюць экспанаты фотавыстаўкі на бельэтажы.