Фонды

Пры стварэнні музея было вырашана арганізаваць адкрытае захоўванне фондаў, з магчымасцю пастаяннага абнаўлення. Так з'явілася вітрына, у якой размяшчаецца частка калекцый. Наведвальнікі маюць магчымасць паглядзець унікальныя прадметы, звязаныя з творчасцю У.Мулявіна і ансамбля «Песняры», якія не прадстаўлены ў асноўнай экспазіцыі.