Наведванне музея

Для наведвання музея групамі вучняў (школьнікі / студэнты) неабходна адправіць запыт на імя Генеральнага дырэктара Белдзяржфілармоніі па электроннай пошце filarmoniya@kultura.by або па факсе: +375 17 331 90 50. Дата, час і колькасць чалавек у групе (не больш за 15 наведвальнікаў ) вызначаюцца загадзя з супрацоўнікамі музея па тэлефоне +375 17 331 07 00.
Час наведвання экскурсій групамі навучэнцаў з 10:00 да 16:00 пн-пт (службовы ўваход з бульвара У.Мулявіна).
Індывідуальнае наведванне з экскурсійным абслугоўваннем з 10:00 да 16:00 пн-пт (службовы ўваход з бульвара У.Мулявіна); без экскурсійнага суправаджэння перад канцэртам у Вялікай зале філармоніі (з галоўнага ўваходу пр.Незалежнасці, 50) да 19:00 толькі ў буднія дні.
Наведванне музея бясплатнае.
Музей размешчаны ў будынку Белдзяржфілармоніі на другім паверсе. Праезд да прыпынку або ст.м. "Плошча Якуба Коласа" аўтобусамі 100, 115э; трамваямі 1, 5, 6, 11.